Чыгуначны вакзал станцыі Брэст-Цэнтральны першапачаткова быў пабудаваны ў 1886 годзе ў псеўдарускім стылі.
Вакзал быў адкрыты 28 мая 1886 года ў прысутнасці імператара Аляксандра III. Ён быў пабудаваны ў выглядзе “сярэднявечнага замка” з чатырма воданапорнымі вежамі. Будынак быў абсталяваны вадзяным ацяпленнем. У залах для пасажыраў 1-га і 2-га класаў падлогі былі паркетныя, для 3-га класа — дашчаныя, у падсобных памяшканнях — асфальтавыя. Брэсцкі вакзал стаў першым на чыгунках Расійскай імперыі, дзе было ўстаноўлена электрычнае асвятленне — 172 ліхтары.
У 1915 годзе, падчас Першай сусветнай вайны, будынак вакзала быў разбураны пры адступленні рускімі войскамі. Польскія ўлады пабудавалі новы будынак.
У Другую сусветную вайну вакзал таксама быў разбураны. У 1953 –1957 гадах Брэсцкі вакзал быў адноўлены паводле старых параметраў, але са зменай планіроўкі і кампазіцыі.
Дата публікацыі: 27.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму