Вакзал


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/f1bdb03d-7366-4c5c-99c0-2e33b2dc9eb2.mp3

Чыгуначны вакзал станцыі Брэст-Цэнтральны першапачаткова быў пабудаваны ў 1886 годзе ў псеўдарускім стылі.

Вакзал адкрылі 28 мая 1886 года ў прысутнасці імператара Аляксандра III. Будынак выглядаў як сярэднявечны замак з чатырма воданапорнымі вежамі. Ён быў абсталяваны вадзяным ацяпленнем. У залах для пасажыраў 1-га і 2-га класаў падлогі былі паркетныя, для 3-га класа — дашчаныя, у падсобных памяшканнях — асфальтавыя. Брэсцкі вакзал стаў першым на чыгунках Расійскай імперыі вакзалам з электрычным асвятленнем — 172 ліхтары.

 У 1915 годзе, падчас Першай сусветнай вайны, рускія войскі разбурылі будынак вакзала пры адступленні. Польскія ўлады пабудавалі новы будынак.

У Другую сусветную вайну вакзал таксама быў разбураны. У 1953 –1957 гадах Брэсцкі вакзал аднавілі паводле старых параметраў, але са зменай планіроўкі і кампазіцыі.

Дата публікацыі: 27.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць