Царква ўваходзіць у цэлы комплекс пабудоў, які зроблены ў класічным стылі.
Комплекс складаецца з царквы, званіцы і парафіяльнай школы. Усе яны пабудаваны ў класічным стылі за фінансавыя сродкі ўладальніка Прапойска А.М. Галіцына. Будаўніцтва адбывалася пад кіраўніцтвам вядомага архітэктара Львова. Калі зайсці ўсярэдзіну царквы, можна бачыць цудоўныя фрэскі, што захаваліся тут часткова. У гэтым храме пэўны час працаваў і бацька аднаго з піянераў беларускай гістарычнай навукі Івана Грыгаровіча. Любімец графа Румянцава, ён працаваў у Гомелі, потым стаў протаіерэем Петрапаўлаўскага сабора. Іван Грыгаровіч быў нават асабістым клірыкам расійскага імператара Мікалая І. Гэта дзякуючы яму айчынныя даследчыкі могуць вывучаць гісторыю Беларусі па крыніцах, апублікаваных ім у “Беларускім архіве старажытных грамат”.
Дата публікацыі: 18.05.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму