Маёнтак Талстых


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/d7941cc5-91f8-429d-894f-04bf2af94bd4.mp3

З усяго маёнткавага комплекса захаваліся толькі ліпавая абсада з магутнымі дрэвамі і стары, сярэдзiны ХІХ стагоддзя, свіран.

Ялоўская гара ўяўляе сабой два невысокія пагоркі над ракой Басяй. Калісьці з іх да рэчкі сягалі на каньках прадстаўнікі знакамітага роду Талстых. Гэты расійскі дваранскі род прыжыўся тут з канца XVIII стагоддзя, калі магілёўскі губернатар Дзмітрый Талстой атрымаў ад Кацярыны ІІ землі на Магілёўшчыне, у тым ліку і Ялова. Менавіта тут новапрызначаны губернатар пабудаваў адну са сваіх рэзідэнцый. Ад некалі вялікага сядзібнага комплексу на сёння засталося не так і шмат. Захавалася толькі ліпавая абсада з магутнымі дрэвамі і стары, сярэдзiны ХІХ стагоддзя, свіран. Сёння, стоячы каля будынка старога свірна, добра праглядаюцца маляўнічыя краявіды, пагоркі, рэшткі старадаўніх гарадзішчаў абапал ракі Басі, а таксама ўрочышча Ялова – помніка прыроды з прыгажэйшым бярозавым гаям.

Дата публікацыі: 29.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць