Спаскі манастыр


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Спаскі манастыр — жаночы праваслаўны манастыр у горадзе Кобрыне.

Манастыр быў заснаваны ў XV стагоддзі князямі кобрынскімі. Пасля Брэсцкай уніі 1596 года манастыр стаў уніяцкім і належаў базіліянскаму ордэну. Указам расійскага імператара 1828 года ў манастыры адкрыта духоўнае вучылішча. Пасля Полацкага сабору 1839 года, дзе была скасавана унія, манастыр быў закрыты. Пасля пажару ў другой палове ХІХ стагоддзя не аднаўляўся. У 1920-я гады рэстаўрыраваны, у ім быў павятовы суд. З 2010 года ў будынку стаў месціцца Спаскі жаночы манастыр.

Да нашага часу захаваўся мураваны, двухпавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты высокім ламаным дахам будынак (даўжыня — 30 метраў, шырыня —10 метраў). Сіметрычны галоўны фасад вылучаны цэнтральным рызалітам, завершаным фігурным атыкавым франтонам. Фасады раскрапаваныя пілястрамі і фігурнымі філёнгамі вакол прамавугольных аконных праёмаў. Па верху сцен праходзіць развіты карніз. У інтэр'еры пры ўваходзе шырокая аднамаршавая лесвіца. Пачатковая планіроўка змененая. У інтэр'еры зберагліся элементы барочнага дэкору. Таўшчыня сцен — 1,2 метра, у сутарэннях больш за 2 метры. Перакрыцці над паверхамі плоскія бэлечныя, над сутарэннямі — цыліндрычныя скляпенні. Пачатковая планіроўка змененая, у левым крыле частка акон замураваная.

Дата публікацыі: 28.09.2023.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць