Ваенна-гістарычны музей імя Аляксандра Васільевіча Суворава


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Кобрынскі музей імя А. В. Суворава — адзіны музей у Беларусі, непасрэдна звязаны з асобай расійскага палкаводца XVIII стагоддзя. Багатыя калекцыі сапраўдных прадметаў XVI — XIX стагоддзяў дазволілі стварыць 2 унікальныя экспазіцыі па ваеннай гісторыі.

Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя Аляксандра Васільевіча Суворава быў заснаваны 18 чэрвеня 1946 года. Адкрыццё першай экспазіцыі адбылося 1 мая 1948 года ў доме, які ў канцы XVIII стагоддзя належаў палкаводцу. У 1950 годзе перад уваходам у музей быў усталяваны бронзавы бюст Суворава. У 1987 годзе пачалося ўзвядзенне новага музейнага будынка з чырвонай цэглы стылізаванага пад фартэцыю. У ім размясцілася экспазіцыя «Сем стагоддзяў Кобрына», якая адкрылася ў 1995 годзе. У яе аснове ваенная гісторыя Кобрыншчыны ў кантэксце ваеннай гісторыі Беларусі XIII — XX стагоддзяў. У старым будынку, “Сувораўскім доме”, захавалася экспазіцыя, прысвечаная непасрэдна жыццю і ваеннай дзейнасці Аляксандра Суворава. Яна была адкрыта пасля чарговай рэканструкцыі ў 2016 годзе. У абноўленай экспазіцыі «Дом А. В. Суворава» прадстаўлены ўнікальныя калекцыі абмундзіравання, зброі, разьбянай мэблі, прадметаў побыту XVIII стагоддзя.

Дата публікацыі: 28.09.2023.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць