Касцёл Святых Казьмы і Даміяна


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Касцёл Святых Казьмы і Даміяна –  помнік архітэктуры класіцызму. Быў пабудаваны ў 1785–1787 гадах архітэктарам Аўгустам Касакоўскім. У 2016 годзе касцёлу нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэння. Гэты касцёл вядомы наяўнасцю абразоў XVIII – ХІХ стагоддзяў.

Цагляны касцёл Святых Казьмы і Даміяна быў пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя на месцы старажытнага касцёла і кляштара дамініканцаў, узведзенага магнатамі Корсакамі ў 1616—1618 гадах. Першапачаткова гэты храм увабраў у сябе ўласцівыя для тых часоў формы позняга барока, аднак у пачатку XIX стагоддзя ён быў істотна перабудаваны і набыў рысы класіцызму. У 1866 годзе расійскія ўлады перадалі касцёл Праваслаўнай царкве, у архітэктурным плане над ім узвялі купал з “цыбулінай”. У 1920-х гадах будынак касцёла быў вернуты каталікам. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР касцёл Святых Казьмы і Даміяна быў адным з нешматлікіх беларускіх каталіцкіх храмаў, які праводзіў набажэнствы ў гады савецкага атэізму.

Касцёл Святых Казьмы і Даміяна ў Астраўцы — гэта выдатны прыклад архітэктуры позняга барока з рысамі класіцызму. Манументальны будынак афарбаваны ў бела-ружовыя тоны і ўяўляе сабой пабудову прамавугольнай формы пад двухсхільным дахам.

Ва ўнутраным убранні храма маецца немалая колькасць каштоўных абразоў канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя, аднак сам інтэр'ер святыні выглядае досыць сціпла.

Дата публікацыі: 28.04.2022.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць