Смалявіцкая цэнтральная раённая бібліятэка


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Смалявіцкая цэнтральная раённая бібліятэка была заснавана ў 1925 годзе рашэннем раённага выканаўчага камітэта. На сёння бібліятэка выкарыстоўвае ў сваёй працы новыя інфармацыйныя і тэхналагічныя магчымасці. Так, з 2014 года бібліятэка стала абслугоўваць карыстальнікаў з аслабленым зрокам.

Смалявіцкая цэнтральная раённая бібліятэка была заснавана ў 1925 годзе. Яе аснову склалі кнігі з прыватных бібліятэк мясцовых абшарнікаў. З 1928 года райвыканкамам сталі адпускацца сродкі на камплектаванне фонду. Да 1933 года ў бібліятэцы працаваў адзін работнік – загадчык бібліятэкі. У гэтым жа годзе была ўведзена дадатковая штатная адзінка – бібліятэкар. У 1938 годзе бібліятэка налічвала больш за 12 000 асобнікаў кніг, аднак у гэтыя гады камплектаванне было нерэгулярным.

З 1936 года па 1940 год бібліятэка размяшчалася ў будынку раённага Дома культуры і займала два пакоі: абанементны і чытальную залу. У 1940 годзе ў бібліятэцы было больш за 16 000 кніг, ёй карысталіся каля 600 чытачоў.

Падчас нямецкай акупацыі бібліятэка была спалена. Пасля вызвалення збіранне кніг пачалося практычна з нуля. На 1 ліпеня 1947 года бібліятэка мела больш за 9000 асобнікаў кніг і каля 400 чытачоў.

У 1949 годзе, калі бібліятэка мела кніжны фонд, які быў роўны кніжнаму фонду бібліятэкі 1940 года, яна згарэла. Шмат працы ўклалі работнікі бібліятэкі і чытачы, каб яе аднавіць. У 1957 годзе смалявіцкай раённай бібліятэцы было прысвоена імя Максіма Багдановіча.

У ХХІ стагоддзі бібліятэка выкарыстоўвае ў сваёй працы новыя інфармацыйныя і тэхналагічныя магчымасці. Так, з 2014 года ўстанова стала абслугоўваць карыстальнікаў з аслабленым зрокам. Сфарміраваны фонд агучанай літаратуры, арганізавана работа клуба “Ля свечкі”. Бібліятэка паступова камп'ютарызуецца, актыўна працуе з грамадскасцю.

Дата публікацыі: 21.04.2022.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць