Замкавая гара размешчана ў цэнтры горада на беразе Сенненскага возера, дзе раней было старажытнае гарадзішча.
Сенненскі замак знаходзіўся на тым месцы, дзе зараз размешчаны фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Ён быў пабудаваны ў 1573 годзе Дзмітрыем Сапегам і высіўся на ўзгорку, які гараджане называлі Замкавай гарой. Абапал узвышша быў выкапаны роў, запоўнены вадой, якая паступала з рэчкі. Праз роў быў перакінуты пад’ёмны мост, на гары знаходзіўся двухпавярховы дом-палац. У ім жыў уладальнік горада Дзмітрый Сапега, адзін з самых багатых людзей Вялікага Княства Літоўскага.
У тыя гады горад знаходзіўся на памежжы Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы, паміж якімі адбываліся частыя войны.
У часы Паўночнай вайны (1700–1721 гадоў) шведскія войскі генерала Левенгаўпта, якія ішлі з Рыгі да Чарэі на злучэнне з войскамі караля Карла XII, разрабавалі і разбурылі замак Сянна, які пасля гэтага так і не быў адноўлены.
Сама ж Замкавая гара была зруйнавана расійскімі ўладамі ў 1903 годзе, а яе насып быў выкарыстаны пры будаўніцтве дарог.
Дата публікацыі: 15.02.2022.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму