Праабражэнская царква ў Чачэрску – унікальны для Беларусі храм-ратонда.
Праабражэнская царква, разам з двума іншымі цэрквамі і касцёлам, была пабудавана ў 1783 годзе паводле загада генерал-губернатара графа Чарнышова. Сёння захаваўся толькі гэты храм, хоць і быў моцна пашкоджаны. У пачатку 2000-х гадоў царкву адрэстаўравалі. Храм створаны ў выглядзе кола–ратонды, дыяметр якога складае пятнаццаць метраў. Вышыня ад падлогі да купала таксама пятнаццаць метраў. Будынак выкананы ў стылі класіцызму. Асноўнымі яго рысамі з’яўляецца манументальнасць і дакладнасць пабудовы. У Праабражэнскай царкве захаваліся старыя іконы работы італійскіх майстроў, а таксама абраз беларускага мастака Яна Санковіча 1678 года.
Дата публікацыі: 12.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму