Петрыкаўскі раённы краязнаўчы музей


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Петрыкаўскі раённы краязнаўчы музей – гэта месца, дзе можна здзейсніць падарожжа па старонках мінуўшчыны Петрыкаўскага краю.

Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей знаходзіцца ў двухпавярховым цагляным будынку, які размешчаны ў маляўнічым месцы недалёка ад Прыпяці. Музей быў адкрыты для наведнікаў у сакавіку 2008 года. Яго агульная плошча – 157 квадратных метраў.

Экспазіцыя музея падзяляецца на дзве часткі. Адна з іх прысвечана археалогіі і этнаграфіі Петрыкаўшчыны. Другая прысвечана падзеям Другой сусветнай вайны і ўраджэнцам Петрыкаўшчыны, якія ваявалі ў Афганістане.

З 1 кастрычніка 2014 года да краязнаўчага музея быў далучаны музей Дзеда Талаша. З таго часу ў музеі працуе аддзел гісторыі партызанскага руху на Петрыкаўшчыне.

На другім паверсе музея праводзяцца мастацкія выставы і фотавыставы.

Дата публікацыі: 15.09.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць