Воданапорныя вежы


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/89fae555-79d9-4489-93f5-d7a84605d039.mp3

Гродзенскія воданапорныя вежы – помнікі прамысловай архітэктуры неагатычнага стылю, пабудаваны ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя.

Воданапорныя вежы з'явіліся ў Гродне на мяжы XIX і XX стагоддзяў. Вышыня вежаў складае 22 метры. Лічыцца, што спачатку была пабудаваная Паўднёвая вежа больш сціплага знешняга выгляду. Аздоба дзвярэй і аконных праёмаў у ёй мае высакародны белы колер, а два паверхі падзелены з дапамогай незвычайных карнізаў.

Знешні выгляд Паўночнай вежы можна ахарактарызаваць як больш дзёрзкі. На яе сценах знаходзяцца як пілястры, так і фігурныя ліштвы. Вежавыя перакрыцці зроблены з дрэва. У цэлым, выглядае Паўночная вежа больш экстравагантна за сваю суседку.

Першую вежу ўзвялі адразу пасля будаўніцтва водаправода ў Гродне. Другую вежу пабудавалі тады, калі першая перастала спраўляцца з пастаянна ўзрастаючым аб'ёмам водаспажывання.

Воданапорныя вежы ў Гродне па праве належаць да беларускіх гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Іх даўно не выкарыстоўваюць па прызначэнні, там размяшчаюцца майстэрні мясцовых мастакоў.

Дата публікацыі: 24.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць