Свята-Уладзімірская царква


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/1d127270-5e29-469b-b6ff-bde3e95bb4a0.mp3

Свята-Уладзімірская царква — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Храм быў узведзены 29 снежня 1896 года. Ён павінен быў выконваць адукацыйную функцыю. Таму частку будынка царквы прыстасавалі пад класы. 31 жніўня 1903 года асвяцілі будынак царкоўна-прыходскай школы (пры царкве).

У час Першай сусветнай вайны са Свята-Уладзімірскай царквы вывезлі ўсе каштоўныя рэчы і нават іканастас. У 20—30-я гады XX стагоддзя, у перыяд знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, з храма прыбралі памяшканні для класаў. У перыяд БССР, у сярэдзіне 60-х гадоў XX стагоддзя, Уладзімірскую царкву ледзь не знішчылі. Прыцаркоўную тэрыторыю пачалі скарачаць і забудоўваць. Побач з царкоўным будынкам сталі з'яўляцца цэхі шклозавода, завода карданных валоў. Каля храма пабудавалі насып для аўтамабільнай дарогі. Каб адстаяць царкву, вернікі звярталіся ў савецкія і партыйныя інстанцыі, нават у Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, што дало пазітыўны вынік.

У незалежнай Беларусі храм вярнулі вернікам. У 2010 годзе ў Свята-Уладзімірскай царкве з'явіліся званы.

Дата публікацыі: 19.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць