Рака Котра


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Котрарака ў Літве і Гродзенскім і Шчучынскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Нёман. Яе даўжыня – 140 кіламетраў, а плошча вадазбору – 2060 квадратных кіламетраў.

Котра пачынаецца на тэрыторыі Літвы (Варэнскі раён), амаль на ўсім працягу цячэ праз лес. Вусце знаходзіцца на поўдзень ад вёскі Коматава Гродзенскага раёна.

Найвышэйшы ўзровень разводдзя – у канцы сакавіка – пачатку красавіка. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом ідзе звычайна на пачатку сакавіка. На левабярэжжы раскінулася Котранская пушча. У пойме – меліярацыйныя каналы. Ад вусця ўверх па цячэнні (35 кіламетраў) – рыбапрамысловы ўчастак. Даліна ракі да возера Корава выразная, яе шырыня – 300–500 метраў. Пойма двухбаковая, шырынёй 300–500 метраў, забалочаная, ніжэй – звілістая, сухая. У басейне ракі знаходзяцца азёры Берштаўскае, Зубраўка, Цімніца.

Дата публікацыі: 20.07.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць