Свята-Міхайлаўская царква – праваслаўны храм і гісторыка-культурны помнік, пабудаваны расійскім урадам за казённыя сродкі ў 1865 годзе.
Свята-Міхайлаўская царква была пабудаваная ў 1864–1865 гадах. 22 кастрычніка 1865 года храм быў асвячоны.
На пабудову мураванай царквы, разлічанай на 200 чалавек, расійскія ўлады выдаткавалі больш за 4,5 тысячы рублёў. У 1911 годзе да шчучынскага праваслаўнага прыхода належаў 1 261 чалавек.
У перыяд знаходжання Шчучына ў складзе Другой Рэчы Паспалітай Свята-Міхайлаўская царква страціла частку сваёй уласнасці. Таксама скарацілася колькасць вернікаў. У 1933 годзе прыход налічваў 752 чалавекі.
У савецкі час, нягледзячы на антырэлігійную палітыку, дзейнасць Свята-Міхайлаўскай царквы не спынялася.
Свята-Міхайлаўская царква – гэта помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У дэкоры фасадаў выкарыстаны атынкаваныя какошнікі, руставаныя вуглавыя лапаткі, рэльефныя крыжы.
Дата публікацыі: 09.07.2020.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму