Помнік падпольшчыкам


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

На перакрыжаванні вуліцы Савецкай і вуліцы Клютко, каля сквера, усталяваны помнік на месцы пакарання нацысцкімі захопнікамі партызанскіх сувязных Віктара Клютко і Лявонція Букшты.

Віктар Клютко нарадзіўся ў вёсцы Яглевічы ў 1924 годзе. У час Другой сусветнай вайны ён стаў сувязным савецкага партызанскага атрада імя Молатава. Браў актыўны ўдзел у падрыве непрыяцельскіх эшалонаў, нямецкай сталоўкі і клуба ў Івацэвічах.

У маі 1942 года па даносе нацысты схапілі Віктара Клютко і жорстка катавалі. 1 чэрвеня 1942 года Віктар Клютко, Лявонцій Букшта і іншыя вязні нацысцкай турмы былі павешаныя. На гэтым месцы ў 2006 годзе быў усталяваны помнік.

Дата публікацыі: 03.07.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць