Механічны завод


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Механічны завод у Барані прайшоў шлях ад драцяна-цвіковай мануфактуры да радыётэхнічнага прадпрыемства.

У 1873 годзе ў маёнтку Барань Аршанскага павета дваранін Мянжынскі заснаваў драцяна-цвіковую мануфактуру. На гэта прадпрыемства з Германіі і Швейцарыі былі прывезены паравая машына, станкі і іншае абсталяванне. Была наладжана вытворчасць цвікоў, дроту, а таксама жалезнага купарвасу і спружын.

У 1918 годзе прадпрыемства было нацыяналізавана савецкімі ўладамі і ў 1921 годзе атрымала назву “Чырвоны Кастрычнік”. У наступныя гады назва прадпрыемства неаднаразова змянялася. З 1952 па 1960 год гэта быў саюзны завод з назвай “Паштовая скрыня №6”. У 1961–1966 гадах прадпрыемства мела назву “Дзяржаўны прыборабудаўнічы завод”, а з 1966 па 1969 гады – “Дзяржаўны механічны завод”. У 1970 годзе была вернута назва “Чырвоны Кастрычнік”. У 1991 годзе завод быў перайменаваны ў дзяржаўную прамысловую фірму “Лёс”. З 1997 года фірма была рэарганізавана ў рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Лёс”, а з 2009 года – у адкрытае акцыянернае таварыства “Лёс”.

У савецкі час завод быў сакрэтным прадпрыемствам. Ён выпускаў радыётэхнічную прадукцыю вайсковага і цывільнага прызначэння. У цяперашні час гэта адно з вядучых прадпрыемстваў-вытворцаў сувязі, мантажнага і сэрвіснага абсталявання ў Рэспубліцы Беларусь.

Дата публікацыі: 15.06.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць