Будынак мужчынскай гімназіі – гэта архітэктурны помнік пачатку ХХ стагоддзя. Сёння будынак належыць Брэсцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя А. С. Пушкіна.
Мужчынская гімназія была пабудавана ў 1904–1905 гадах. Па хадайніцтву гарадской думы з 25 верасня 1904 года яна афіцыйна стала называцца Аляксееўскай у гонар сына расійскага імператара Мікалая ІІ цэсарэвіча Аляксея.
У сакавіку 1921 года Брэст стаў цэнтрам Палескага ваяводства ў складзе Польшчы. У будынку мужчынскай гімназіі размясцілася найбольш прэстыжная навучальная ўстанова палескага краю – дзяржаўная гімназія, якая насіла імя аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 – 1864 гадоў Рамуальда Траўгута.
У 1939–1941 гадах, пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, у будынку гімназіі знаходзілася савецкая школа, а ў час Другой сусветнай вайны размяшчаўся шпіталь.
З 1946 года ў будынку знаходзіўся настаўніцкі інстытут. У 1955-1960 гадах у будынку былой гімназіі была праведзена рэканструкцыя і надбудаваны трэці паверх.
Сёння будынак мужчынскай гімназіі належыць Брэсцкаму дзяржаўнаму універсітэту імя А.С. Пушкіна. У ім знаходзяцца чатыры факультэты – філалагічны, замежных моў, псіхолага-педагагічны і сацыяльна-педагагічны.
Дата публікацыі: 10.07.2019.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму