Сабор Аляксандра Неўскага – архітэктурны помнік рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі класіцызму. Размешчаны ў Кобрыне на вуліцы Леніна, 18 (былы Замкавы пляц).
Сабор Аляксандра Неўскага – архітэктурны помнік рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі класіцызму. Размешчаны ў Кобрыне на вуліцы Леніна, 18 (былы Замкавы пляц). Будаўніцтва цаглянага храма ажыццяўлялася ў межах палітыкі русіфікацыі, якая праводзілася расійскімі ўладамі на беларускіх землях пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гадоў. Праект і каштарыс былі складзеныя губернскім архітэктарам Калянкевічам і ўхваленыя губернскай адміністрацыяй у 1864 годзе. Сродкі на ўзвядзенне храма былі выдаткаваны на загад віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва. Сабор быў пабудаваны ў 1864–1868 гадах. Свята-Аляксандра-Неўскі сабор дзейнічаў да 1964 года, калі быў закрыты ў сувязі з антырэлігійнай кампаніяй савецкай улады. Пасля закрыцця будынак былога храма быў прыстасаваны спачатку пад планетарыяй, а потым пад філіял Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці. Сабор вярнулі праваслаўным вернікам у 1989 годзе. Ён зноў быў асвячоны Мітрапалітам Мінскім Філарэтам 12 верасня 1990 года. У 1990–1993 гадах у храме была праведзена рэстаўрацыя.
Дата публікацыі: 29.01.2019.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму