Царква святых Пятра і Паўла


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Петрапаўлаўская царква гэта помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Петрапаўлаўская царква гэта помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Ад пачатку гэта была ўніяцкая царква, якая ўпершыню ўзгадваецца ў 1618 годзе. Яе будаўніцтва прыпісваецца канцлеру ВКЛ Льву Сапегу. Пасля смерці канцлера фундатарам царквы стаў ягоны малодшы сын – вядомы дзяржаўны дзеяч Казімір Леў Сапега. У 1656 годзе, пасля смерці Казіміра Сапегі, царква перайшла Бярозаўскаму картэзіянскаму кляштару. У 1772 годзе дзякуючы высілкам уніяцкага святара Данілы Сушынскага ў Бярозе-Картузскай была пабудавана новая каменная царква. Яе асвяцілі ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла. У 1803 годзе Бярозаўскі прыход быў буйнейшым у Пружанскім павеце і налічваў 1799 прыхаджан. Пасля ліквідацыі ўніяцкай царквы ў 1839 годзе, храм робіцца праваслаўным. У выніку перабудовы напярэдадні Першай сусветнай вайны будынак набыў сучасны выгляд. На сённяшні час царква дзейнічае.

 

Дата публікацыі: 29.01.2019.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць