Калонія Варбурга


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/41eb9da5-b92d-48fd-a0ea-d1d24b1adc6c.mp3

Квартал двухпавярховых драўляных дамоў у Брэсце – ўнікальны для Беларусі архітэктурны ансамбль першай траціны XX стагоддзя.

Назва калоніі паходзіць ад імя банкіра Фелікса Варбурга. Ён узначальваў габрэйскую дабрачынную арганізацыю «Джойнт». На яе сродкі ў Брэсце ў 1925–1927 гадах пабудавалі квартал для бедных габрэйскіх сем’яў.

Квартал складаўся з 12 двухпавярховых драўляных дамоў. У кожным доме — па 8 кватэр. Апроч таго, тут былі майстэрні, школа, сталоўка, пральні з душавымі, гідранты і 4 студні. На ўездзе ў калонію стаяла прыгожая драўляная арка.

У 1941 годзе нямецкія войскі перасялілі жыхароў калоніі ў гета і праз год расстралялі. Квартал быў прыстасаваны пад лагер для ваеннапалонных: спачатку савецкіх, пасля — нямецкіх. У 1950 годзе дамы зноў былі пераведзены ў гарадскі жылы фонд.

У пачатку ХХI стагоддзя дамы габрэйскай калоніі пачалі зносіць. Аднак у 2010 годзе беларуская грамадскасць і СМІ зацікавілася гісторыяй калоніі Варбурга. Гучалі прапановы стварыць тут этнаграфічны музей і цэнтр габрэйскай культуры, аднак гарадскія ўлады не падтрымалі гэтыя праекты. Толькі апошняму з будынкаў — дому № 12 на Першым Мінскім завулку — Міністэрства культуры Беларусі прысвоіла статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, але, на жаль, у 2016 годзе быў знесены і ён.

Дата публікацыі: 26.02.2018.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць