Сымон Будны – аўтар знакамітага “Катэхізісу” 1562 года, рэфарматар, перакладчык Бібліі – знакавая фігура ў гісторыі і культуры Беларусі.
У 1982 годзе ў Нясвіжы адбылося адкрыццё помніка Сымону Буднаму. Аўтарам манументу стала Святлана Гарбунова. Трохметровая скульптура ўсталявана недалёка ад таго месца, дзе размяшчалася Нясвіжская друкарня ў якой Сымон Будны працаваў. Сімвалічна, што ў руках Сымон Будны трымае кнігу з выявай сонца – сімвала ведаў і крыніцы невычэрпнай мудрасці.
Дата публікацыі: 27.11.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму