Музей распавядзе Вам пра гісторыю горада, гісторыю роду Тышкевічаў, пра войны ХІХ і ХХ стагоддзяў і паўстанне 1863-1864 гадоў.
Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей размешчаны ў будынку пачатку ХХ стагоддзя. Першапачаткова гэта была яўрэйская карчма. Затым, пасля Другой сусветнай вайны ў будынку размяшчаліся – праўленне калгаса, гатэль, музычная школа. У 1979 годзе ў будынку быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей. Колькасць экспанатаў асноўнага фонду складае больш за 7,7 тысяч адзінак, навукова-дапаможнага фонду – больш за 4,6 тысяч адзінак. Штогод музей наведвае больш за 10 тысяч чалавек, праводзіцца больш за 280 экскурсій.
Дата публікацыі: 01.08.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму