Палац Тызенгаўза


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў стылі класіцызма.

Палацавы комплекс створаны ў канцы XVIII – першай палове XIX стагоддзя на паўднёвай ускраіне Пастаў, на левым беразе ракі Мядзелка. Комплекс, які ўключае палац і парк, пабудаваны на месцы старой сядзібы першай паловы XVII стагоддзя. Першапачатковая сядзіба складалася з жылых і гаспадарчых пабудоў (5 драўляных жылых дамоў, кухня, 5 свірнаў, 3 стайні, вазоўня, склеп і інш.), якія ўтваралі прамавугольны ў плане двор, абнесены астрогам з 2 брамамі. Пры сядзібе быў бровар. Будаўніцтва мураванага палацавага комплексу распачата на месцы сядзібы з ініцыятывы ўладальніка Паставаў Антонія Тызенгаўза ў 1760-я гады. Гэта быў зорны час для Паставаў. Бо Антоній Тызенгаўз, гродзенскі стараста, імкнуўся ператварыць свой родавы маёнтак у адзін з цэнтраў культуры і прамысловасці краю. Каля палаца таксама месціўся прыгожы парк з экзатычнымі раслінамі і каналамі і азёрамі. Пасля Другой сусветнай вайны ў 1947 годзе палац быў адрамантаваны. Аднак была зменена ўнутраная планіроўка, таксама былі страчаны элементы ляпнога дэкору. У 1960-я гады былы палац Тызенгаўзаў прыстасаваны пад бальніцу. Палац дагэтуль часткова належыць раённай бальніцы. У іншай частцы палацу размешчаны музей.

Дата публікацыі: 21.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць