Мемарыяльны комплекс «Курган Славы» (Смалявіцкі раён)


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Курган Славы – адзін з асноўных вайсковых мемарыялаў Беларусі. Ансамбль агульнай вышынёй больш за 70 метраў узвышаецца на 21-м кіламетры ад нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

У 1944 годзе на гэтым месцы ў так званы «Мінскі кацёл» трапіла 105-тысячная групіроўка нямецкіх войскаў. У чэрвені 1944 года пачалася найбуйнейшая наступальная аперацыя савецкіх войскаў пад назвай «Баграціён». 1-ы, 2-і, 3-і Беларускі і 1-ы Прыбалтыйскі франты з дапамогай партызан адзін за адным вызвалялі гарады Беларусі ад нямецкіх акупантаў. Разгром шматтысячнай гітлераўскай арміі ў 20 км ад Мінска стаў адным з вырашальных крокаў на шляху да поўнага збаўлення Беларусі ад варожага нашэсця.

У 1969 годзе ў гэтым месцы быў адкрыты мемарыяльны комплекс «Курган Славы». У грунце ўзгорка вышынёй 35 метраў закладзена зямля гарадоў-герояў СССР. Тысячы людзей далучыліся да стварэння ансамбля і прынеслі сюды па жмені зямлі з розных населеных пунктаў, пацярпелых у час вайны. На вяршыні ўзгорка ўзвышаецца скульптурная кампазіцыя з чатырох багнетаў, якія сімвалізуюць франты, што змагаліся за вызваленне Беларусі. Ад падножжа кургана да іх вядуць дзве лесвіцы – па 241 ступень кожная.

Дата публікацыі: 28.09.2023.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць