Касцёл Маці Божай Фацімскай


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Касцёл Маці Божай Фацімскай — каталіцкі храм, які знаходзіцца на Савецкім праспекце.

Першая ва Усходняй Еўропе святыня, прысвечаная Фацімскай царыцы, была пабудавана ў 1998 годзе. Касцёл быў узведзены з цэглы ў авангардным стылі. Архітэктурны вобраз створаны аб'ёмна-кампазіцыйнымі сродкамі — плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнямі. У інтэр'еры перспектыву нефа завяршае не алтар, а скульптура Маці Божай Фацімскай.

Дата публікацыі: 26.02.2023.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць