Браслаўская Свята-Успенская царква мае доўгую і багатую гісторыю.
У пачатку XVI стагоддзя ў Браславе існавалі царква Святой Варвары і жаночы праваслаўны манастыр на Замкавай гары (іх заснавальніцай лічыцца вялікая княгіня Алена, жонка Вялікага Князя Літоўскага Аляксандра Ягайлавіча). У XVIII стагоддзі гістарычныя крыніцы зноў каля Замкавай гары зафіксавалі праваслаўную царкву. У 1859 годзе гэта царква згарэла, а на яе месцы пабудавалі новую драўляную. Толькі ў 1897 годзе замест драўлянай была пабудавана мураваная Свята-Успенская царква, якая дзейнічае і зараз.
Будынак Свята-Успенскай царквы ўзведзены ў рэтраспектыўна-рускім стылі і складаецца з кубічнага асноўнага аб'ёму, пяціграннай апсіды з бакавой рызніцай, трапезнай і двух'яруснай званіцай.
Дата публікацыі: 09.03.2021.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму