Чашніцкі раённы гістарычны музей


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/1007a549-c8e6-4e14-8c41-30c348a7dac4.mp3

За гады працы ўстанова сфарміравала вялікі фонд, які складаецца з 11 тысяч экспанатаў.

Чашніцкі раённы гістарычны музей адкрыў свае дзверы для наведвальнікаў у 1991 годзе. Музей месціцца ў будынку, дзе ў XIX стагоддзі быў дом і крама купца Гурэвіча. Экспанаты для музея збіраліся па розных кутках Чашніцкага раёна. А копіі некаторых каштоўных дакументаў былі атрыманыя з архіваў у Віцебску і Мінску. Экспазіцыя музея распавядае пра гісторыю горада і раёна, яна складаецца з 7 тысяч экспанатаў, якія прадстаўленых у 6 выставачных залах. Тут выстаўлены рэдкія археалагічныя знаходкі: шкляныя вырабы XII стагоддзя, пярсцёнак XVI стагоддзя, распісаны ўручную дарожны куфар і многае іншае. Асаблівую цікавасць выклікае калекцыя ручнікоў, кожны з якіх унікальны, не падобны да іншага, а таксама пазалочаны крыж ручной работы. Усе гэтыя экспанаты распавядаюць пра рамёствы і ўмельцаў Чашніцкага раёна. Немагчыма прайсці міма рэдкіх ікон. Калекцыя іканапісу падкрэслівае хрысціянскае вымярэнне гісторыі Чашніцкага краю.

Дата публікацыі: 26.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць