Чашніцкі замак


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/1f992864-abe0-4a09-8671-78b10ac9bd16.mp3

Чашніцкі замак быў пабудаваны ў 1567 годзе, але захаваўся, на жаль, толькі на гербе горада.

Чашніцкі замак быў узведзены на загад расійскага цара Івана IV на пачатку Лівонскай вайны – у 1567 годзе. Ні пра структуру замка, ні пра яго архітэктуру практычна нічога невядома, акрамя таго, што ён быў пабудаваны з дрэва. Мабыць, у захопнікаў не было шмат часу для ўзвядзення моцнай цвярдыні і замак, хутчэй за ўсё, уяўляў з сябе простую драўляную каробку з некалькімі вежамі. Падчас Другой Паўночнай вайны, у 1708 годзе, замак быў знішчаны войскамі расійскага цара Пятра І. Невядома, ці гэта было зроблена з-за супраціву расійскаму войску, ці каб не даць магчымасці шведам выкарыстаць гэтае абарончае збудаванне. Пасля 1708 года замак больш не аднаўляўся. На яго месцы быў пабудаваны кляштар дамініканаў і пры ім касцёл Святога Лукі. На жаль, гэтыя помнікі былі знішчаны савецкай уладай у 60-я гады ХХ стагоддзя. Выява касцёла Святога Лукі засталася толькі на малюнку Напалеона Орды. На месцы, якое раней займаў замак, а потым кляштар і касцёл, у 1970 годзе быў пабудаваны будынак, у якім сёння знаходзіцца гарадская гімназія №1.

Дата публікацыі: 26.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць