Сінагога


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/f5eabb41-e58a-40eb-91f0-3fd58a32a421.mp3

Унікальны помнік беларускага барока спалучанага з рэнесансам, які захаваў элементы ўнутранай прасторы і планіроўкі.

У Быхаве была вялікая яўрэйская супольнасць, якая адыгрывала значную ролю у жыцці горада. Сінагога была пабудавана на мяжы XVI і XVIІ стагоддзяў. У XVIІ– XVIІІІ стагоддзях у горадзе было толькі два манументальныя каменныя збудаванні – замак і сінагога, усе астатнія пабудовы, ў тым ліку рэлігійныя, былі драўляныя. Быхаўская сінагога – помнік архітэктуры барока пачатку XVIІ ст. Яна мае выразныя абарончыя рысы з элементамі рэнесанса, які ў той час ужо пераставаў дамінаваць у архітэктуры Рэчы Паспалітай. Гэта цэнтрычная пабудова памерам 20x21 м. з тоўстымі, амаль двухмятровымі, сценамі, круглай вежай і байніцамі – яна абараняла ўваход з прылеглых вуліц паўночна–заходняй часткі горада. Мае простыя карнізы, простакутныя нішы. Унутраная зала – простакутная, падзеленая слупамі на дзевяць роўных частак. Добра захавалася біма – месца, на якім чыталі Тору. У наш час знаходзіцца ў занядбаным стане. Захаваўся будынак школы, які належаў сінагозе. Інтэр'еры і частка фасада страчаны. Прыстасаваны пад вучэбны клас (цагляная частка) і пад жыллё (драўляная частка).

Дата публікацыі: 14.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць