Свята-Аляксандра-Неўская царква


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у горадзе Рагачове. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне горада на вул. Саннікава.

У 1886 годзе у Рагачове адкрыўся праваслаўны сабор Аляксандра Неўскага, пабудаваны ў псеўдавізантыйскім стылі. Манументальны пяцікупальны храм меў цэнтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. У 1937 годзе храм быў зачынены і выкарыстоўваўся як складское памяшканне. У час Вялікай Айчыннай вайны храм быў знішчаны.

У 1989 годзе быў пабудаваны новы храм з цэглы, які таксама носіць імя Аляксандра Неўскага.

Архітэктура храма вырашана ў традыцыях царкоўнага дойлідства 2-й палавіны XIX стагоддзя. Фасад прамавугольнага ў плане аб’ёму завершаны 8-граннай шатровай званіцай з макаўкай і фланкіраваны макаўкамі. Алтарная частка павышана 4-гранным шатровым барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Па яе баках далучаны акруглыя прытворы і рызніцы. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў геаметрычных ліштвах. Уваход завершаны кілепадобным казырком.

Дата публікацыі: 18.02.2023.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць