Слонімскі краязнаўчы музей


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Язэпа Стаброўскага – адзін з найцікавейшых музеяў Гродзенскай вобласці.

Музей заснаваны археолагам і краязнаўцам, ураджэнцам хутара Арловічы Слонімскага павета Язэпам Стаброўскім. Дзедзічны дваранін, удзельнік Першай сусветнай вайны, ён усё жыццё прысвяціў вывучэнню і збору гістарычных артэфактаў. Менавіта яго этнаграфічная, нумізматычная, мінералагічная і іншыя калекцыі склалі аснову першай музейнай экспазіцыі ў Слоніме.

Упершыню музей адчыніў свае дзверы для наведнікаў 20 верасня 1929 года. Яго экспазіцыя і фонды складаліся з 5 тысяч экспанатаў. У 1939 годзе музей атрымаў статус дзяржаўнага. У 1957 годзе музей пераехаў у двухпавярховы будынак на плошчы Леніна, дзе знаходзіцца і сёння.

Экспазіцыя музея размешчана ў 9 залах. Яна прадстаўлена аддзеламі прыроды і гісторыі. У аддзеле прыроды можна пазнаёміцца з фізіка-геаграфічнай характарыстыкай краю, карыснымі выкапнямі, убачыць рэшткі жывёл ледавіковага перыяду, сучасны жывёльны і раслінны свет раёна. У аддзеле гісторыі прадстаўлены найбольш цікавыя прадметы археалагічных раскопак, якія праводзіліся ў Слоніме, матэрыялы па гісторыі войнаў. Музейны збор налічвае каля 30 тысяч адзінак захавання. Найбольш каштоўнымі з'яўляюцца археалагічная, нумізматычная і этнаграфічная калекцыі. Да ўнікальных экспанатаў адносяцца Статут Вялікага Княства Літоўскага 1648 года выдання, бюст Напалеона работы французскага скульптара Р. Каломба (бронза, 1885 год). Музей прапаноўвае культурна-адукацыйныя праграмы “Спадчына горада над Шчарай” і “Горкая памяць вайны”, экскурсіі па экспазіцыі “Свет фантастыкі”, якая працуе ў выставачнай зале музея па адрасе: вул. Ружанская, 1.

Дата публікацыі: 16.05.2022.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць