Царква св. Ганны


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/0c195366-77dc-4549-b653-0599031dbb1a.mp3

Царква святой Ганны – цудоўны прыклад сакральнай архітэктуры пачатку ХІХ стагоддзя.

Царква святой Ганны – праваслаўны храм у горадзе Стоўбцы. Ён знаходзіцца на ўзвышшы, дзякуючы гэтаму вы лёгка яго знойдзеце. Гэты храм – помнік архітэктуры класіцызму, для якога характэрны строгія каноны, прамыя лініі, лагічнасць, складнасць. Цікава, што ў яго архітэктуры прысутнічаюць і элементы барока. Як і шматлікія цэрквы ў Беларусі, царква святой Ганны была пабудавана ў 1825 годзе як каталіцкі касцёл. Фундатарам пабудовы быў князь Адам Ежы Чартарыйскі. Гэта незвычайная асоба беларускай гісторыі. Ён пэўны час быў міністрам замежных спраў Расійскай імперыі, але актыўна выступаў за адраджэнне Рэчы Паспалітай, федэратыўнай рэспублікі, якая паўстала ў 1569 годзе і ўключала ў сябе сучасныя тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Царква Святой Ганны шчасліва перажыла часы савецкай улады. У 50-ых гадах ХХ стагоддзя гэты храм нават стаў своеасаблівым сховішчам для старадаўніх абразоў, якія падлягалі знішчэнню падчас антырэлігійнай кампаніі ў Савецкім Саюзе.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць