Дом рамёстваў


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Сенненскі Дом рамёстваў быў створаны ў снежні 1993 года і знаходзіцца ў будынку гісторыка-краязнаўчага музея.

Асноўным напрамкам дзейнасці Дома рамёстваў з’яўляецца захаванне і адраджэнне народных промыслаў, рамёстваў і традыцый Сенненскага раёна.

У Доме рамёстваў прадстаўлена 12 відаў старажытнага беларускага рамяства: ткацтва, ручная вышыўка, шыццё, выцінанка, выраб паясоў, саломапляценне, выраб керамічнай цацкі, ганчарства, аплікацыя саломкай, жывапіс, роспіс па дрэве, народны касцюм. На сёння сенненскі Дом рамёстваў – гэта вялікая майстэрня і вучэбны цэнтр, дзе вядзецца навучанне школьнікаў і моладзі.

З 1998 года пры сенненскім Доме рамёстваў дзейнічае клуб майстроў “Натхненне”, якому прысвоена званне “народны”. Пры клубе працуе салон-крама “Сенненскія сувеніры”.

Штогод на базе сенненскага Дома рамёстваў экспануецца каля 15 выстаў народнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, праводзіцца больш за 40 мерапрыемстваў: сустрэчы з майстрамі, майстар-класы, пазнавальныя лекцыі і конкурсы паміж навучэнцамі.

Дата публікацыі: 15.02.2022.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць