Філіял Веткаўскага музея


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/8d356d25-4dd4-45df-be09-ad3f49f57286.mp3

Адным з найбольш цікавых музеяў Гомеля з’яўляецца філіял музея народнай творчасці. Цэнтральны музей знаходзіцца ў горадзе Ветка.

У Веткаўскім музеі сабрана ўнікальная экспазіцыя, прысвечаная вытокам стараверства і гісторыі беларускіх традыцый. Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі заснаваны ў 2000 годзе. З 2008 года ён знаходзіцца на тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля ў будынку былога шахматна-шашачнага клуба.

Музей займае 4 залы. Нягледзячы на перыядычную змену і абнаўленне экспазіцый, кожная зала мае нязменную назву.

Зала "Шэдэўр традыцыі" прысвечана аднаму экспанату, які мае вялікую гістарычную і культурную каштоўнасць. Адным з такіх экспанатаў з'яўляецца ўнікальнае Евангелле XVI стагоддзя.

У зале "Чалавек традыцыі" выстаўляюць стараверскія медныя і срэбныя абразкі. Афіцыйна іх вытворчасць была забаронена ў XVIII стагоддзі, але ў некаторых месцах традыцыю захавалі.

У зале "Тэкст традыцыі" выстаўляюць ручнікі. У музеі захоўваецца больш за тысячу ўнікальных узораў ручнікоў, сабраных у экспедыцыях.

У зале "Жывое рамяство" можна азнаёміцца з тэхналогіямі, якія выкарыстоўвалі ў працы ткачы стагоддзі таму назад.

У філіяле Веткаўскага музея праходзяць тэматычныя выставы і працуе клуб "Параскева", прысвечаны вывучэнню ткацкай традыцыі. Змена выстаў у залах філіяла адбываецца раз у тры-пяць месяцаў.

Дата публікацыі: 05.01.2022.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць