Свята-Мікольскі мужчынскі манастыр


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/7e3eb031-b6f6-4f7f-9583-1a0a6f5554f3.mp3

Свята-Мікольскі дзеючы манастыр у Гомелі належыць Рускай праваслаўнай царкве.

Галоўны храм манастыра – Свята-Мікольскі храм – заснаваны ў 1904 годзе. Будавалі храм на сродкі чыгуначнікаў.

Манастыр заснаваны ў 1994 годзе, а ў 2004 яго рэканструявалі. Акрамя Свята-Мікольскага храма, у манастыры знаходзіцца надбрамная царква Святога Дзіянісія Раданежскага. Падвор'е манастыра з храмам, асвячоным у гонар Смаленскай іконы Маці Божай, знаходзіцца ў вёсцы Цяруха.

Дата публікацыі: 05.01.2022.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць