Пешаходны мост праз Сож


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/c2d605e5-de7a-4f43-831e-9831308e104b.mp3

Пешаходны мост праз раку Сож – самы важны мост у горадзе ў цёплую пару года, бо ён вядзе на гарадскі пляж – любімае месца адпачынку гараджан.

Пасля Другой сусветнай вайны Гомель хутка развіваўся як найбуйнейшы прамысловы цэнтр Беларусі. Будавалі новыя жылыя раёны, насельніцтва расло. У 1960-я гады на левым беразе ракі Сож стварылі пляжна-паркавую зону адпачынку. Каб злучыць з пляжам жылыя кварталы, якія знаходзіліся на правым беразе ракі, пабудавалі пешаходны мост. Мост праз раку Сож адкрылі ў 1969 годзе. Яго даўжыня – 293 метры. Мост стаіць на трох бетонных апорах, дзве з якіх убудаваныя ў рэчышча ракі, а адна – на пешаходнай набярэжнай. 

Дата публікацыі: 20.12.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць