Помнік Францыску Скарыну


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/c1138f4a-4aaf-4245-9cb7-b83290b96eb9.mp3

Помнік беларускаму і ўсходнеславянскаму першадрукару Францыску Скарыну.

Помнік Францыску Скарыну ў Полацку быў усталяваны ў 1974 годзе. Аўтарамі манументу з’яўляюцца вядомыя беларускія скульптары Андрэй Заспіцкі і Аляксей Глебаў. Вышыня бронзавай скульптуры разам з пастаментам 12 метраў. Гэта першы помнік першадрукару ў Беларусі. Францыск Скарына нарадзіўся ў Полацку ў канцы XV стагоддзя (каля 1490 года). Вучыўся ў Кракаве, стаў доктарам медыцынскіх навук у Падуі. Францыск Скарына перакладаў на беларускую мову і надрукаваў у 1517 годзе ў Празе галоўную хрысціянскую кнігу Біблію. Яго выданні вылучаюцца высокай якасцю друку, характэрнымі мастацкімі, гравюрнымі і арнаментальнымі аздабленнямі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства. Да кожнай перакладзенай кнігі ён пісаў адмысловыя прадмовы, каб беларусы маглі лепш разумець Божае Слова. Праца Скарыны аказала значны ўплыў на духоўную культуру Беларусі і Украіны, а таксама на ўзнікненне кнігадрукавання ў суседніх краінах.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць