Дом купца Анташкевіча


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Дом купца Анташкевіча (Аношкі) – помнік архітэктуры барока канца XVII стагоддзя.

Дом купца Анташкевіча (Аношкі) быў пабудаваны ў 1698 годзе. Працяглы час гэты дом быў адным з найлепшых будынкаў горада. Таму ў траўні 1780 года — Магілёўшчына ўжо была інкарпаравана ў склад Расійскай імперыі — у гэтым доме спыніўся аўстрыйскі імператар Іосіф ІІ, які прыбыў у Магілёў для сустрэчы з расійскай імператрыцай Кацярынай ІІ. Пра тую падзею нагадвае памятная дошка на будынку.

З 1815 да 1917 года дом купца Анташкевіча служыў сядзібай Магілёўскага дваранскага сходу.

У савецкі час у 1977–1979 гадах адбывалася рэканструкцыя дома Аношкі, у ходзе якой быў надбудаваны трэці паверх. 24 снежня 1982 года ў будынку быў адкрыты мемарыяльны музей мастака і жывапісца Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі.

На сёння дом уяўляе сабой трохпавярховы з падвальным паверхам будынак, прамавугольны ў плане, накрыты ламаным дахам, трэці паверх — мансарда, якая надбудавана падчас рэканструкцыі. У цэнтры фасада галоўны ўваход вылучаны лучковай аркай, над якой — невялікі балкон з металічнай ажурнай агароджай.

Дата публікацыі: 23.09.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць