Трыумфальная арка


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Трыумфальная арка размешчанае ў заходняй частцы горада, у жылым раёне Казіміраўка, на разваротным кальцы вуліцы Грунвальдскай і Мінскай шашы. Аўтар праекта архітэктар Віталь Рагаўцоў.

Узвядзенне Трыумфальнай аркі было прымеркавана да 750-годдзя Магілёва, якое адзначалася ў 2017 годзе. Яно стала завяршальным этапам рэканструкцыі Мінскай шашы. Праект планавалася рэалізаваць за кошт ахвяраванняў гараджан. Будаўніцтва пачалося ў ліпені 2017 года, але з-за недахопу сродкаў працы былі прыпынены. У грамадстве стаўленне да гэтага аб’екта было неадназначным. Аднак кіраўніцтва горада вясной 2018 года звярнулася да мясцовых арганізацый, каб яны аказалі спонсарскую дапамогу для будаўніцтва аркі. Нарэшце, 9 кастрычніка 2018 года Трыумфальная арка была ўрачыста адкрыта.

На арцы з абодвух бакоў змешчаны надпіс “Стваральнікам Магілёва ў гонар 750-годдзя горада”. Таксама на арцы знаходзяцца барэльефы ўзнагарод – ордэны Айчыннай вайны І ступені і Леніна. У падмурку канструкцыі закладзена капсула з пасланнем будучым пакаленням.

Дата публікацыі: 23.09.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць