Чыгуначны вакзал


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Будынак Магілёўскага чыгуначнага вакзала быў узведзены ў 1902 годзе ў стылі неакласіцызму.

Будаўніцтва вакзала пачалося ў 1900 годзе. Магілёўскі вакзал стаў адным з самых прыгожых і зручных вакзальных будынкаў свайго часу, ён быў прыстасаваны да прыёму ўрадавых дэлегацый. Праз 8 гадоў да яго была пракладзена лінія конна-чыгуначнай дарогі (конка). Конка звязала дзве гарадскія плошчы: Прывакзальную і Губернатарскую. З 1911 года да вакзала можна было даехаць на двух таксаматорах, уладальнікам якіх быў Самуіл Сагал, сваяк славутага мастака Марка Шагала. Падчас Першай сусветнай вайны будынак вакзала стаў сведкам многіх падзей, звязаных са знаходжаннем у Магілёве апошняга расійскага імператара Мікалая ІІ.

У гады Другой сусветнай вайны чыгуначная станцыя была пашкоджана і пазней перабудавана. Сучасны выгляд прывакзальнага комплексу сфарміраваўся ў 2004 годзе. Была праведзена рэканструкцыя будынка вакзала, яму на 80% вярнулі першапачатковы выгляд. Будынкі кас і багажнага аддзялення аздоблены цёмным шклом. Побач з вакзалам гасцей сустракае скульптура станцыйнага наглядчыка – у фуражцы з кукардай, з гадзіннікам на ланцужку і ліхтаром – менавіта так і выглядаў галоўны па станцыі ў часы пабудовы вакзала.

Дата публікацыі: 23.09.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць