Будынак Сялянскага пазямельнага банка


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Будынак Сялянскага пазямельнага банка з'яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Размешчаны па адрасе вуліца Міронава, 33. У будынку змяшчаецца Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава.

Будынак узведзены ў 1903—1914 гадах з рысамі мадэрну, псеўдарускага стылю і позняга класіцызму. У плане будынак мае два паверхі (з невысокім цокальным паверхам). Галоўны фасад расчлянёны двума рызалітамі. Адзін з іх мае шатровае завяршэнне, аздоблены шчытом у выглядзе какошніка з ляпной разеткай у цэнтры, другі вырашаны ў выглядзе двух'яруснай вежы, завершанай нізкім шатровым дахам. Вокны прамавугольныя і арачныя (на другім паверсе). Планіроўка калідорная і галерэйная з лесвіцамі ў тарцах. З 1914 да 1917 года ў будынку знаходзіўся губернскі філіял Сялянскага пазямельнага банка.

Дата публікацыі: 15.07.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць