Мемарыяльная Арка


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/29329e7e-cb5c-47f4-aa3b-8a771fcb165a.mp3

Мемарыяльная Арка або Арка Славы размешчана ў гістарычным цэнтры горада па вуліцы Першамайскай.

Арка была ўзведзена ў 1780 годзе на Саборнай плошчы, насупраць Іосіфаўскага сабора, які не захаваўся. Праз гэту арку ў 1780 годзе праязджала ў Магілёў расійская імператрыца Кацярына II. Яна наведвала нядаўна далучаны да Расійскай імперыі горад для сустрэчы з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II. У Магілёве яны абмяркоўвалі далейшы лёс Рэчы Паспалітай.

Арка ўяўляла сабой прамавугольнае ў плане збудаванне з двума выступамі і ламаным трохвугольным франтонам, па тарцах была фланкіравана дзвюма калонамі. У цэнтры галоўнага фасада — вялікая паўцыркульная ніша.

У 1950-я гады арку адрэстаўравалі. Тады ж над нішай усталявалі барэльеф Леніна і герб СССР. У 1964 годзе на арцы ўсталявалі мемарыяльныя дошкі, на якіх пералічаны часці і злучэнні Чырвонай арміі, якія былі ўзнагароджаны рознымі ордэнамі і медалямі, а таксама атрымалі назву "Магілёўскія". У выніку арка атрымала назву "Арка Славы". У 2011 годзе мемарыяльныя дошкі на арцы абнавілі.

Дата публікацыі: 01.07.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць