Царква Святога Мікалая


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Царква Святога Мікалая  –  праваслаўны храм, помнік архітэктуры барока.

У XVII стагоддзі кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла атрымаў згоду Вялікага Князя Літоўскага і Караля Польскага Уладзіслава IV на будаўніцтва ў Магілёве царквы Святога Мікалая. Драўляны храм быў пабудаваны епіскапам Сільвестрам (Косавым) у 1637 годзе і атрымаў назву Мікольская царква. Будаўніцтва мураванага храма пачалося ў 1669 годзе, а ў 1672 годзе ён быў асвячоны епіскапам Феадосіем

У пачатку XVIII стагоддзя храм пацярпеў ад расійскіх войскаў, якія занялі Магілёў у час Паўночнай вайны са шведамі. Пасля аднаўлення царква стала манастырскай. На пачатку ХХ стагоддзя была праведзена рэстаўрацыя і рамонт храма.

У 1934 годзе царква Святога Мікалая была закрыта ў рэчышчы антырэлігійнай палітыкі савецкай улады. Царкоўныя рэчы былі канфіскаваны, а іканастас  быў разбураны. У 1937 годзе спыніла існаванне і Магілёўская епархія, а Свята-Мікольская царква была ператворана ў перасыльную турму. У час Другой сусветнай вайны храм быў моцна пашкоджаны. З 1946 года ў ім размяшчалася кніжная база, а будынак паступова прыходзіў у заняпад.

У 1981 годзе пачаліся рэстаўрацыйныя работы. У 1991 годзе, у часы незалежнасці Беларусі, царква і манастырскія будынкі былі перададзеныя вернікам. Падчас рамонтных работ на царкоўнай тэрыторыі былі знойдзены рэшткі ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Дата публікацыі: 30.06.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць