Клічаў. Мемарыяльны комплекс «Усакіна»


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Мемарыял «Усакіна» знаходзіцца ў знакамітых партызанскіх лясах, якія займаюць большую частку Клічаўскага раёна.

Мемарыяльны комплекс “Усакіна” знаходзіцца за 400 метраў на ўсход ад вёскі Усакіна. Комплекс быў пабудаваны ў 1985 годзе.

Мемарыял аб'ядноўвае 4 помнікі. Пачынаецца комплекс мемарыяльным знакам у гонар Магілёўскага падпольнага абласнога камітэта кампартыі. Недалёка размешчаны могілкі мемарыяла, на якіх знаходзіцца 18 брацкіх магіл. Сюды былі перавезены рэшткі загінулых партызан, пахаваных у розных месцах Усакінскага лесу. На чорных плітах гранітнай сцяны Памяці больш за 400 імён загінулых. Над брацкімі магіламі ўзвышаецца фігура савецкага салдата, адлітая з бронзы.

Недалёка ў лесе знаходзіцца мемарыялізаваны партызанскі лагер. Тут можна ўбачыць партызанскія зямлянкі, хлебапякарню, калодзеж-журавель, кухню. У цэнтры комплексу штабныя зямлянкі, зямлянка медсанчасткі, зямлянка для друкарні.

На другім кіламетры ад Усакіна абапал дарогі, што вядзе да помніка «Расколатая хата», пасаджана 140 дрэў. Яны сімвалізуюць працяг жыцця знішчаных нацыстамі 140 жыхароў вёсак Вязень і Сялец. У жніўні 1942 г. мірныя жыхары гэтых вёсак былі расстраляны карнікамі з батальёна Дзірлевангера. Рэшткі мірных жыхароў пахаваны ў брацкай магіле ля падножжа помніка. Гэтыя вёскі пасля вайны не адрадзіліся.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць