Клічаў. Клічаўскі краязнаўчы музей


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Краязнаўчы музей у Клічаве быў адкрыты ў 1969 годзе. За некалькі дзесяцігоддзяў удвая павялічыліся экспазіцыйныя плошчы, фонды папоўніліся новымі калекцыямі.

Клічаўскі краязнаўчы музей створаны на базе адкрытага 5 чэрвеня 1967 года Музея народнай славы. У музеі сабрана вялікая колькасць матэрыялаў, якія раскрываюць гісторыю партызанскага руху на тэрыторыі Клічаўшчыны ў гады Другой сусветнай вайны. Таксама ёсць вялікая выстава археалагічных знаходак і экспанатаў, якія ілюструюць гістарычнае мінулае рэгіёна.

У 1992 годзе ўжо ў часы незалежнасці Беларусі мясцовыя ўлады Клічава прынялі рашэнне пра пашырэнне экспазіцыйных плошчаў. Гісторыя Клічаўскага краю адлюстравана ў 9 экспазіцыйных залах музея: уводная зала, зала археалогіі, залы «Рака і чалавек», «Культура і побыт земляробаў», «Гісторыя Клічаўскай партызанскай зоны», зала прыроды («Зімовы сад»), выставачная зала. Адметнасцю музея з'яўляецца наяўнасць аптэкарскага агарода з рэдкімі лекавымі раслінамі.

Дэманстратыўная плошча залаў музея складае 332,2 квадратныя метры. Агульная колькасць музейных прадметаў – 9538 экзэмпляраў. З іх асноўны фонд – 5849 экзэмпляраў, а навукова-дапаможны – 3689 адзінак.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць