Рака Заходняя Дзвіна


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Заходняя Дзвіна – рака на поўначы Усходняй Еўропы. Працякае па тэрыторыі Расіі, Беларусі і Латвіі.

Рака Заходняя Дзвіна – адна з найбольш значных рэк Беларусі, па воднасці яна саступае толькі Дняпру. Рака выцякае з возера Каракіны ў Расіі і ўпадае ў Рыжскую затоку на тэрыторыі Латвіі. Даўжыня ракі ад вытокаў да вусця – 1020 кіламетраў: 325 кіламетраў прыпадае на Расію, 328 – на Беларусь і 367 – на Латвію. Найбольшая шырыня поймы ракі ў Беларусі – ад 2-х да 2,5 тысяч метраў, сярэдняя шырыня – да 500 метраў. Берагі ў асноўным пясчаныя або пясчана-гліністыя, але сустракаюцца таксама лясістыя, умерана стромкія з валунамі і нізкія на прыморскай раўніне. Басейн ракі фарміруюць 12 тысяч вялікіх і малых рэк.

Тэрыторыя ўздоўж берагоў ракі пакрыта хваёвымі барамі, маляўнічымі яловымі, бярозавымі дрэвамі, алешынамі і асінамі. Але сустракаюцца таксама і забалочаныя лясы, якія займаюць 20% плошчы. Па Заходняй Дзвіне ходзяць судны, яе выкарыстоўваюць для гандлёва-транспартных зносін, паблізу размешчаны цепла- і гідрастанцыі.

Заходняя Дзвіна мае старажытнабеларускую назву “Рубон”. Слова “Рубон!” таксама было баявым клічам беларускіх воінаў у старажытныя часы.

Дата публікацыі: 10.03.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць