Касцёл Святога Зыгмунта


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Касцёл Святога Зыгмунта ў Баранавічах знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Энтузіястаў і Сяржанта. Ён з'яўляецца ўзорам авангарднага стылю ў архітэктуры. 

У лістападзе 1996 года на свята Маці Божай Міласэрнасці кардынал Казімір Свёнтак асвяціў месца пад будаўніцтва касцёла Святога Зыгмунта. Пробашчам новай парафіі стаў ксёндз Багдан Крынскі. Будаўніцтва было завершана ў 2000 годзе.

Будынак касцёла – гэта выдатны ўзор авангарднага стылю ў архітэктуры, які адлюстроўвае ўсе новыя тэндэнцыі ў культавым будаўніцтве. Пераважна выкарыстоўваліся чырвоная цэгла і бетон, аднак вялікая колькасць вокнаў даюць адчуванне лёгкасці. Увесь галоўны фасад складаецца з дзвюх высокіх вежаў з аднасхільнымі дахамі. Прастора паміж вежамі амаль уся выканана са шкла. Тэрыторыя вакол касцёла таксама надае адчуванне лёгкасці, яе можна назваць узорам ландшафтнага дызайну. 

Дата публікацыі: 18.02.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць