Ашмяны. Царква Уваскрасення Хрыстова


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Царква Уваскрасення Хрыстова знаходзіцца ў цэнтры Ашмянаў на гістарычным Рынку.

Царкву Уваскрасення Хрыстова збудавалі на месцы знішчанага ўладамі Расійскай імперыі касцёла і кляштара дамініканцаў. Дазвол на пабудову быў выдадзены 7 сакавіка 1873 года, а праект і каштарыс былі зацверджаны ў 1875 годзе. Непасрэдна будаўніцтва вялося з верасня 1873 года да жніўня 1883 года. У часы знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы царква заставалася дзеючай. У 1934 годзе яе святаром быў знакаміты беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч Мікалай Лапіцкі. У рэчышчы савецкай антырэлігійнай палітыкі, у 1964 годзе ўлады закрылі царкву. І толькі ў 1990 годзе будынак зноў перадалі вернікам. Царква Уваскрасення Хрыстова пачала дзейнічаць з лютага 1992 года. Улетку 2001 года пры царкве адбылося ўрачыстае адкрыццё капліцы, прысвечанае 2000-годдзю хрысціянства. 

Царква Уваскрасення Хрыстова – узор псеўдарускага кірунку царкоўнай архітэктуры. 


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць