Царква свяціцеля Мікалая Цудатворца


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Царква свяціцеля Мікалая Цудатворца, якая стаіць на высокім узгорку над ракой Прыпяццю, з’яўляецца помнікам гісторыі і культуры. У ёй захоўваюцца каштоўныя і рэдкія кнігі.

Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца стаіць на высокім узгорку над Прыпяццю, на месцы драўлянай царквы, якая згарэла падчас навальніцы ў пачатку ХІХ стагоддзя. Новая царква свяціцеля Мікалая Цудатворца была пабудаваная ў 1839 годзе ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Грошы на будоўлю храма сабралі прыхаджане, у тым ліку мясцовыя купцы.

Храм быў закрыты ў 1929 годзе ў ходзе савецкай антырэлігійнай кампаніі. У 1930 годзе са званіцы быў зняты і адпраўлены на пераплаўку царкоўны звон вагой 120 пудоў.

Да 1941 года будынак храма выкарыстоўваўся як склад мукі. У час нямецкай акупацыі царкву ачысцілі і пачалі праводзіць там набажэнствы. У пасляваенны час высілкамі прыхаджан Мікалаеўскую царкву ўдалося адраманатаваць.

У пачатку 70-х гадоў ХХ стагоддзя над храмам зноў навісла пагроза знішчэння. Толькі дзякуючы намаганням пратаярэя Яўгена Вяйго, які пераконваў прадстаўнікоў улады ў неабходнасці праводзіць набажэнства ў Мікалаеўскім храме, царква захавалася да нашых дзён.

У 2005 годзе ўнутраны роспіс храма часткова быў адрэстаўраваны, а часткова напісаны новы. Гэтыя працы зрабіў таленавіты ўкраінскі мастак Аляксандр Іванавіч Куцянкоў. У царкоўнай бібліятэцы да нашага часу захаваліся рэдкія кнігі.

Дата публікацыі: 15.09.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць